Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
02.02.2021
Нязменнае правіла Таццяны Манкевіч: творчы падыход ва ўсім<br />
Не перастаеш здзіўляцца, колькі таленавітых, выдатных людзей жыве на Сенненшчыне. Адна з іх - Таццяна Манкевіч, цікавая і неардынарная асоба.
Пагадзіцеся, што паняцце хэнд-мэйд шчыльна ўвайшло ў паўсядзённы ўжытак і не з'яўляецца нечым новым і ўнікальным. Майстрыха ідзе ў нагу з часам і прытрымлiваецца апошніх модных тэндэнцый. Яна не толькі вяжа забаўныя цацкі, але і развіваючыя гульні для дзетак, пiжамнiцы - незаменны атрыбут ў дзіцячым пакоі, імянныя бірулькі, брошкі, пледы і многае іншае.
Таццяна займаецца любімай справай каля пяці гадоў. Аформілася як рамеснік і вяжа на заказ. Паспела сябе зарэкамендаваць і абзавесціся сталымі кліентамі. І няхай іх няшмат, але яны ўсё ж ёсць.
Таццяна Васільеўна вельмі патрабавальна адносіцца да матэрыялаў, неабходным для стварэння вырабаў. Таму iх заказвае праз інтэрнэт у правераных пастаўшчыкоў.
На пытанне, ці былі ў яе няўдалыя працы, жанчына сумленна адказвае: «Па маёй ацэнцы былі. Але кліентам яны спадабаліся і на першай выставе адразу ж прадаліся».
Дарэчы, усе калегі Таццяны Васільеўны глыбока захопленыя людзі. Яны і сталі галоўнымі знатакамі творчасці жанчыны на першую пару. Хтосці робіць мыла, хтосці вышывае, а камусці па душы гатаванне. Напрамкі ва ўсіх розныя, але ёсць агульнае, што іх аб'ядноўвае - гэта любоў да таго, што ты робіш.
Вырабы Таццяны Манкевіч сталі ўпрыгожаннем многіх выстаў. У мінулым годзе яе працы можна было ўбачыць і набыць на кірмашы «Горад майстроў» на фестывалі «Славянскі базар - 2020».
Сям'я падзяляе захапленне жанчыны. Старэйшы сын часцяком просіць нешта звязаць для яго і для яго сяброў. Таццяна Васільеўна заўсёды рада, бо вязанне -гэта своеасаблівая медытацыя для майстрыхі.
Захапленне жанчыны прынесла ў сям'ю Манкевіч пастаянную традыцыю. Штогод Таццяна Васільеўна вяжа елкавую цацку, сімвал Новага года.
Паглядзець на працы Таццяны Манкевіч можна на яе старонцы ў инстаграм @mankevichtatyana2. Там жа можна аформіць заказ ў анлайн-рэжыме. Таксама вырабы можна набыць у краме «Фруктоша» у г. Сянно. Геаграфія заказаў ў Таццяны Васільеўны немаленькая: Сянно, Орша, Ушачы, Віцебск, Масква. І гэта яшчэ не поўны спіс гарадоў, куды з'ехалі радаваць дзетак цудоўныя штучкі.
Ксенія КАРОТКАЯ.