Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
08.10.2021
Непрыдатныя да выкарыстання пестыцыды вывезлі з раёна<br />
Каля 8,5 тон непрыдатных пэстыцыдаў, якія некалькі дзесяцігоддзяў захоўваліся на сельскагаспадарчых складах Сенненшчыны, вывезены з раёна для далейшай утылізацыі.
Адбылося гэта дзякуючы праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Устойлівае кіраванне стойкімі арганічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі ў Рэспубліцы Беларусь, ГЭФ-6», які рэалізуецца ў рамках дзяржаўнай праграмы па знішчэнню пестыцыдаў. Агульны аб'ём фінансавання складае каля 8,4 млн долараў. Ключавымі партнёрамі з'яўляюцца Глабальны экалагічны фонд, а таксама Праграма развіцця ААН.