кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Не пакінулі ў бядзе сям'ю з Багушэўска

15.05.2019

Не пакінулі ў бядзе сям'ю з Багушэўска

Сям’я Івана i Юліі Ільюшэнка, якія ў час нядаўняга пажару страцілі жыллё і ўсю маёмасць, працягвае атрымоўваць маральную і матэрыяльную падтрымку, арганізаваную грамадскасцю раёна па ініцыятыве сацыяльна-педагагічнага Цэнтра г.Сянно. На днях халадзільнік і газавую пліту для іх набылі работнікі перапампоўваючай станцыі “Сянно”.

— Гучных заклікаў не было. Ахвяраванні рабіліся на добраахвотнай аснове, суму таксама кожны з членаў калектыву арганізацыі вызначаў сам, — расказаў Віктар Дзергачоў, намеснік начальніка па бяспецы. — Збор сродкаў арганізаваў Аляксей Сакалоўскі, які ўзначальвае ў нас прафсаюзную арганізацыю.
 Ільюшэнкі зараз жывуць у Багушэўску, у кватэры, у якой ні халадзільніка, ні газавай пліты няма. Так што бытавыя прыборы, дастаўленыя ПС “Сянно”, аказаліся вельмі дарэчы.
 І не толькі яны. Усе рэчы, любая дапамога людзям, якія ў выніку пажару згубілі ўсё, спатрэбіцца.
 — Наша дачушка атрымала прагулачную каляску, сын — дзіцячы ложак і веласіпед. Дзяцей апранулі з ног да галавы. Нам перадалі набор посуду, сродкі гігіены… Дзякуй вам усім, добрыя людзі, — расчулілася ў час размовы Юлія Ільюшэнка.
 Па яе словах, дапамога прыходзіць ледзь не штодня. Па інфармацыі, атрыманай у СПЦ г. Сянно, да гуманітарнай акцыі далучыліся ўстановы адукацыі, і іншыя арганізацыі горада і раёна, аддзелы райвыканкама, грамадскія арганізацыі, прадпрымальнікі.
 На здымку: сям’я Ілью­шэнка і прадстаўнікі ПС “Сянно” Аляксей Сакалоўскі і Віктар Дзергачоў пасля перадачы бытавых прыбораў.

Голас  Сенненшчыны