Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
29.10.2021
Назіральныя камісіі за бяспеку<br />
Прадстаўнікі МНС правяраюць стан пячнога ацяплення. Нагадваюць аб абавязковай ачыстцы комінаў. Адзначаюць, што печ павінна быць спраўная, без расколін, а на падлозе каля топачных дзверцаў абавязкова павінен быць прыбіты металічны ліст памерам 50х70 сантыметраў. Вяскоўцам даводзяць інфармацыю аб тым, што забаронена распальваць печ лёгкаўзгаральнымі і гаручымі вадкасцямі, перакальваць яе і пакідаць без нагляду.
Падчас прафілактычнай работы работнікі МНС правяраюць наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і іх спраўнасць.
Удзельнікі прафілактычных мерапрыемстваў нагадваюць пражываючым грамадзянам аб недапушчэнні курэння ў ложку, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення, звяртаюць увагу на выкананне элементарных правілаў бяспечнага пражывання.
Адзінока пражываючым пенсіянерам нагадваюць алгарытм выкліку ратавальнікаў па тэлефонных нумарах 101 ці 112 і дзеяннях у выпадку ўзгарання.
А для лепшага ўспрымання інфармацыі і замацавання атрыманых ведаў кожнаму ўручаецца брашура «Карысныя парады ад МНС».