Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
21.01.2021
Назіральныя камісіі на варце бяспекі<br />
Каб папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі і павысіць узровень бяспекі насельніцтва работнікі Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у складзе назіральных камісій праводзяць актыўную пажарна-прафілактычную працу ў жылым сектары.
Галоўная мэта наведвання домаўладанняў - высветліць, каму неабходна дапамога, а каму - кантроль. Адзінокія пенсіянеры, пажылыя людзі, інваліды - гэта далёка не ўсё, да каго ў хату наведваюцца прадстаўнікі назіральных камісій. Працягваюць гэты спіс сем'i, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, самотна пражываючыя, злоўжываючыя алкаголем, вядучыя асацыяльны лад жыцця, маючыя запазычанасці за камунальныя паслугі.
Работнікі МНС праводзяць з жыхарамі прафілактычныя гутаркі, распавядаюць аб асноўных прычынах пажараў у жылым фондзе. У першую чаргу, наведваючы дамы, работнікі МНС звяртаюць сваю ўвагу на наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, калі такія адсутнічаюць, то ім рэкамендуюць іх набыць і ўсталяваць. Так як ацяпляльны сезон у самым разгары, асноўнай задачай для назіральнай камісіі з'яўляецца праверка стану пячнога ацяплення, а таксама іншых цеплагенерыруючых прыбораў, электранагравальнікаў. Таксама грамадзянам нагадваюць аб правілах пажарнай бяспекі ў побыце, каб выключыць мноства фактараў узнікнення пажару, і нумары тэлефонаў службы выратавання 101 або 112.