кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі і 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Сенненскі РК ГА "БРСМ" рэалізуе праект "Дарогамі вайны"<br />

11.04.2024

Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі і 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Сенненскі РК ГА "БРСМ" рэалізуе праект "Дарогамі вайны"<br />

Больш за 80 гадоў аддзяляюць нас ад трагічнай і гераічнай даты - 22 чэрвеня 1941 года. Усё вастрэй і вастрэй усведамляем сапраўдную, усеахопную праўду пра вайну, якая застаецца ў сэрцах і памяці розных пакаленняў як вялікі гістарычны, выпакутаваны народны здабытак. Да пакутнікаў гітлераўскага злавеснага "новага парадку" гаротная праўда аб вайне адносіць і непаўналетніх вязняў фашызму.

Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі і 80-годдзя Вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Сенненскі РК ГА "БРСМ" рэалізуе праект "Дарогамі вайны" пры падтрымцы Сенненскага раённага Савета Ветэранаў.

10 красавіка, напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, Першы сакратар раённага камітэта БРСМ Марыя Янукова і старшыня Савета Ветэранаў Тамара Смірнова наведалі Эму Мітрафанаўну Шлык, якая пражывае ў г.п. Багушэўску.

Эма Мітрафанаўна ў сваім інтэрв'ю падзялілася сваёй гісторыяй, расказала пра тыя жудасныя падзеі, якія адбываліся падчас вайны, дала наказ маладому пакаленню.

Зусім хутка Сенненскі раённы камітэт выпусціць відэаверсію інтэрв'ю з Эмай Мітрафанаўнай.

Не прапусціце!