Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
15.09.2021
Намеснік начальніка Сенненскага РАСК падпалкоўнік юстыцыі Аляксандр Васільеў заняў другое месца на дыстанцыі 10,55 км на Мінскім паўмарафоне<br />
Намеснік начальніка Сенненскага РАСК падпалкоўнік юстыцыі Аляксандр Васільеў стаў адным з лепшых на Мінскім паўмарафоне.
Афіцэр заняў другое месца на дыстанцыі 10,55 км ва ўзроставай групе 50-59 гадоў. На ўзнагароджанне ён выйшаў са сцягам Следчага камітэта Беларусі, які 12 верасня адзначыў дзесяцігоддзе з моманту ўтварэння.
- Паспяховае выступленне Аляксандра Васільева на трасе стала выдатным падарункам усім следчым у дзень прафесійнага свята, - сказаў намеснік начальніка УСК па Віцебскай вобласці Вячаслаў Скрыцкi. - Ён прыклад для сваіх маладзейшых калег, на ўласным прыкладзе даказвае, што здаровы лад жыцця спрыяе паспяховай кар'еры і актыўнаму даўгалеццю.
«Віцебскія весці», Эдуард Бакевіч
Фота прадстаўлена УСК па Віцебскай вобласці