Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
20.11.2023
На Сенненшчыне ўшаноўвалі лепшых работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК<br />
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае прафесійнаму святу, Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу прайшло ў раённым Доме культуры. Пад гучныя апладысменты старшыні Сенненскага райвыканкама Алегу Макарэвічу ўручылі каравай ураджаю 2023 года. Алег Аркадзьевіч павіншаваў Сенненскіх аграрыяў з прафесійным святам і пажадаў новых дасягненняў.
За добрасумленную працу работнікі аграрнай галіны раёна атрымалі заслужаныя ўзнагароды.








