кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
На Сенненшчыне трэці экіпаж тысячнікаў<br />

10.08.2021

На Сенненшчыне трэці экіпаж тысячнікаў<br />

Трэці экіпаж тысячнікаў на ўборцы ўраджаю ў складзе старшага камбайнера Віктара Мялешкі і камбайнера Валерыя Карагi УСП «Дружбінец» павіншавалі з працоўнай перамогай начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Андрэй Лебедзеў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хiрэвiч і старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Анатоль Ананенка.

Андрэй Лебедзеў падзякаваў працаўнікам за іх працу і выказаў упэўненасць, што ў час жніва ім яшчэ не раз давядзецца сустрэцца на палях гаспадаркі, бо прафесійнае стаўленне да справы і высокая дысцыпліна хлебаробаў дапамогуць дасягнуць ім новых працоўных вяршыняў. Лідэрам уборкі былі ўручаны дыпломы, падарункі і грашовыя прэміі.

Дарэчы, абодва камбайнера працаўнікі вопытныя. Віктар Мялешка працуе механізатарам з 1987 года: як вярнуўся з войска, так і сеў за руль трактара. За ўсе гэтыя гады на чым толькі не ездзіў.

Спасціг усе прамудрасці механізатарскую справы. З поўнай самааддачай працуе і ў час уборачнай на камбайне КЗС-1218. Уся ўвага - якасці ўборкі. Калі працу стрымліваюць дажджы, Віктар Мялешка перасаджваецца на Амкадор-352 і забяспечвае пагрузку арганікі.

Чатырнаццаць гадоў стажу ў Валерыя Карагi. Валерый Мікалаевіч вельмі добра памятае сваю першую перамогу, калі яшчэ быў маладым кіроўцам у сельгаспрадпрыемстве «Пурплева», ён заняў першае месца ў раённых спаборніцтвах на адвозцы збожжа.

Прымаў віншаванні і першы вадзіцель-тысячнік з ААТ «Белая Ліпа» Аляксандр Распорскi, наматаўшы не адзін кіламетр па хлебных палях. За гады працы ў яго назбіралася шмат Ганаровых грамат і Падзячных лістоў за працоўныя дасягненні, і на мінулым тыдні скарбонка папоўнілася яшчэ адной узнагародай.

«Голас Сенненшчыны», Ларыса МУКАМОЛАВА.

Фота аўтара.