кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
На Сенненшчыне стартавала рэспубліканская акцыя «Выбіраем студатрад»<br />

12.03.2020

На Сенненшчыне стартавала рэспубліканская акцыя «Выбіраем студатрад»<br />

Адметная асаблівасць мерапрыемства ў гэтым годзе складаецца ў тым, што папярэдні запіс жадаючых папрацаваць у трэцім працоўным семестры 2020 года адбываецца ў інтэрнэце - праз групы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў сацсетках з выкарыстаннем тэхналогіі QR-кода і хэштэгаў #Выбираем_студотряд!, #Студотряд,
#Працуем_разам!, #БСО, паведаміла Марыя Шыбека, выконваючая абавязкі першага сакратара РК ГА «БРСМ».

Па яе словах, запісацца ў студатрад стала значна прасцей. Для гэтага дастаткова запоўніць онлайн-анкету. «У нашай групе «Моладзь Сенненшчыны» сацыяльнай сеткі Вконтакте мы размецілі QR-код з прамой спасылкай на анкету, у якой хлопцы з усёй краіны - студэнты ВНУ, навучэнцы сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў і старшакласнікі змогуць пакінуць свае дадзеныя, а таксама адзначыць дзе і кім яны хочуць папрацаваць», - распавяла Марыя Шыбека. Усе заяўкі напрамую будуць ісці праз Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў, акумулявацца ў базу жадаючых працаўладкавацца. Пасля апрацоўкі, анкеты штотыдзень будуць перадавацца ў абласныя штабы студатрадаў, якія непасрэдна зоймуцца працаўладкаваннем маладых людзей.

За больш падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца ў раённы камітэт ГА «БРСМ» па адрасе г.Сянно, вул.К.Маркса, 2 ці па нумары 5-59-37.

«Голас Сенненшчыны», Ала Якаўлева.