кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
На Сенненшчыне праходзяць мерапрыемствы, арганізаваныя ў рамках Тыдня маці<br />

19.10.2020

На Сенненшчыне праходзяць мерапрыемствы, арганізаваныя ў рамках Тыдня маці<br />

Чарговую прыступку як раз 14 кастрычніка перасягнула малая Паліна, якой менавіта ў гэты дзень споўнілася восем месяцаў. Дзяўчынка нарадзілася трэцім дзіцем ў сваіх бацькоў, і з яе з'яўленнем сям'я атрымала статус шматдзетнай. Гасцей, а імі стаў актыў Сенненскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», у Дзень маці яна сустракала на руках у мамы.

Разам з ёй прымала і падарункі, якія члены грамадскага аб'яднання падрыхтавалі не толькі для дачкі, але і для гаспадыні дома. Так праходзіла акцыя, прымеркаваная да свята, у рамках якой у гэты дзень раённая арганізацыя ГА «БСЖ» наведала ў райцэнтры некалькіх шматдзетных мам з віншаваннямі і падарункамі.

Варта адзначыць, што гэта не адзінае мерапрыемства актывістаў раённай арганізацыі. Акцыя-конкурс «Мая мама - самая-самая», літаратурны калейдаскоп «Няма мілей вачэй на свеце», сустрэча з шматдзетнымі і прыёмнымі сем'ямі - вось далёка не поўны спіс спраў, у якіх запланавалі прыняць удзел прадстаўніцы грамадскага аб'яднання.

Дарэчы, не забыліся яны і пра тое, што 14 кастрычніка адзначаецца і Пакроў Прасвятой Багародзіцы: старт мерапрыемствам у гэты дзень даў малебен у Храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца за здароўе ўсіх маці.

«Голас Сенненшчыны» , Галіна Жукава.

Фота аўтара.