Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
04.03.2021
На пажары ў Сенненскім раёне работнікі МНС выратавалі гаспадара-пенсіянера<br />
3 сакавіка ў 15-26 на тэлефон «101» паступіла паведамленне аб пажары дома па вуліцы Зарэчнай ў аграгарадку Полымя Сенненскага раёна.
Прыбыўшы да месца паведамлення, камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №12 Сеннеского раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Лабацэвіч Яўген і кіроўца Пасiк Аляксей вокамгненна ацанілі абстаноўку - з акна жылога дома ішоў дым.
Работнікі МНС спрабавалі патрапіць унутр праз дзверы, аднак яна была зачынена знутры. Пасля беспаспяховых спроб адкрыць дзверы, ратавальнікі праніклі ў дом праз акно. Унутры быў густы дым, у жылым пакоі гарэў ложак, менавіта на iм Яўген Лабацэвiч і ўбачыў спячага чалавека. У тую ж секунду ратавальнікі падхапілі мужчыну, як высветлілася пазней - гэта быў уласнік жылля, пенсіянер 1958 года нараджэння і вынеслі яго на вуліцу. Да гэтага часу да месца пажару ўжо прыехала хуткая дапамога, брыгадай медыкаў мужчына быў агледжаны і тут жа шпіталізаваны ў лякарню з апёкамі рознай ступені цяжкасці.
Пажар ліквідавалі работнікі МНС, агнём у доме пашкоджаны маёмасць і пасцельныя прыналежнасці. Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара.
МНС нагадвае: