Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
13.01.2021
На малую радзіму з падарункам<br />
Дэлегацыя УА "Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж" 11 студзеня 2021 года наведала ДУА "Беліцкі дзіцячы сад - сярэдняя школа Сенненскага раёна".
З якім здзіўленнем глядзелі навучэнцы і педагогі з вокнаў школы на серабрысты мікрааўтобус, з якога выгружалі вялікія скрынкі!
Аказваецца, у ролі добрага чараўніка выступіў былы выпускнік школы Ласякін Аляксандр Міхайлавіч, які зараз узначальвае ўстанову адукацыі "Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж" г. Віцебска.
Пры ўсёй сваёй занятасці Аляксандр Міхайлавіч не забывае пра сваю малую радзіму. Хлопцы неаднаразова бывалі на экскурсіі ў каледжы. У цяперашні час там навучаюцца 5 нашых выпускнікоў.
Прадстаўнікі каледжа ўручылі дырэктару школы Рабушка Е.І. грамату за актыўнае ўзаемадзеянне і плённае супрацоўніцтва ў фарміраванні прафесійнага самавызначэння навучэнцаў, арганізацыю прафарыентацыйных мерапрыемстваў і падарункі: сучасны кампутар і прынтэр.
Пасля ўручэння падарункаў прадстаўнікі Віцебскага тэхнічнага каледжа сустрэліся з выпускнікамі 9 класа
Якія працоўныя прафесіі можна атрымаць у каледжы? Як арганізаваны побыт студэнтаў? Якія грашовыя выплаты атрымліваюць навучаюцца каледжа і што ўплывае на іх памер? Якія ўмовы паступлення? На ўсе гэтыя пытанні навучэнцы 9 класа атрымалі вычарпальныя адказы. Акрамя таго, кожнаму дасталася памятка і буклет з інфармацыйнымі матэрыяламі.
Намеснік дырэктара Беліцкай ДССШ
Н.А.Стрэльская