кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
На базе ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» створаны кормаўборачны атрад для аказання дапамогі сельгасарганізацыям у нарыхтоўцы кармоў

23.09.2020

На базе ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» створаны кормаўборачны атрад для аказання дапамогі сельгасарганізацыям у нарыхтоўцы кармоў

На базе ААТ «Сенненскі райаграсервіс» створаны кормаўборачны атрад для аказання дапамогі сельгасарганізацыям у нарыхтоўцы кармоў. З самай раніцы і да позняга вечара, выконваючы тэхналогіі і арыентуючыся на ўмовы надвор'я, нарыхтоўкай зялёнай масы ў складзе звяна заняты Сяргей Леснікоў, механізатар РУП ЖКГ.

За Сяргеем Леанідавічам замацаваны кормаўборачны камбайн «Ягуар 850», які ён утрымлівае ў ідэальным парадку. На ім механізатар нарыхтаваў больш за 6 000 т «зялёнкі» на сянаж. Сягоння Сяргей Леснікоў задзейнічаны на ўборцы кукурузы на сілас, дзе таксама дамагаецца высокіх паказчыкаў. На яго рахунку ўжо 3 355 т кукурузнай зялёнай масы.

Стаць механізатарам Сяргей Леснікоў цвёрда вырашыў яшчэ ў дзяцінстве. Яму было з каго браць прыклад. Трактарыстам працаваў бацька, Леанід Уладзіміравіч. Той часта браў сына з сабой у кабіну трактара. У пачатку проста даваў патрымацца за руль, а пазней, калі сын падрос, дазваляў пад наглядам самастойна кіраваць машынай.

Пасля заканчэння вучобы ў Новалукомскiм ліцэі будаўнікоў імя Ф.Ф. Дуброўскага свой працоўны шлях Сяргей пачаў у УП «Насенняводчы саўгас ім. Данукалава». Пасля яго рэфармавання працягнуў працаваць механізатарам у ААТ «Сенненскі райаграсервіс». Сёння яго механізатарскi стаж складае каля дзесяці гадоў. У сваёй працы мужчына заўсёды прытрымліваецца толькі аднаго прынцыпу: трэба выконваць тэхналогію і працаваць на сумленне.

Цяпер важна нарыхтаваць неабходны запас кармоў. З такім прыцэлам вядуцца ў комплексе працы мехатрадаў райаграсервіса. Яго сіламі закладзена сіласныя траншэя ў в. Шынкава ААТ «Студзёнка». У ААТ «Сiнягорскае» мехатрад закладвае ўжо трэцюю сіласную траншэю. Работы вядуцца ў в. Савiнiчы. А рытмічную працу на корманарыхтоўцы забяспечваюць Сяргей Леснікоў, Яўген Міхалёнак, Пётр Сочнеў, Сяргей Максімовіч.

«Голас Сенненшчыны», Ларыса МУКАМОЛАВА.

Сяргей Леснікоў на полi ААТ «Сiнягорскае», фото аўтара.