Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
24.07.2025
Моладзь Сенненшчыны прыняла ўдзел у iнфармацыйна-аналітычным праекце "Рынг"
Па ініцыятыве Уладзіміра Генадзьевіча Бабічава, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Талачынскай выбарчай акрузе № 30, 23 ліпеня бягучага года прайшоў насычаны дзень для працоўнай моладзі ў г. Талачыне. Форум, у якім прынялі ўдзел рабяты з Сенненскага, Лёзненскага і Талачынскага раёнаў, стартаваў з пазнавальнага семінара і сацыялагічнага даследавання, якія правялі для іх сталічныя маладзёжныя эксперты Юлія Зінкевіч і Павел Алекса.
Пасля чаго адбылася дыялогавая пляцоўка "Iнвестыцыі ў моладзь - інвестыцыі ў будучыню" ў рамках інфармацыйна-аналітычнага праекта "РЫНГ", дзе ўдзельнікі абмеркавалі пытанні замацавання моладзі, рэалізацыі ініцыятыўных праектаў і праявы лідэрскіх здольнасцяў. Свае патрэбы, жаданні і планы ўдзельнікі форуму запісалі ў "Чэк-лістах будучыні" падчас акцыі, якую для іх правяла лідар раённага саюза моладзі Ірына Фёдарава.
Завяршылася мерапрыемства крэатыўна: рабяты ўбачылі паказальныя выступленні матацыклістаў, а самыя смелыя змаглі пракаціцца на гэтых жалезных равучых конях.