Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
23.11.2021
Моладзь Сенненшчыны далучылася да аўтапрабегу<br />
У мінулы чацвер ад Вечнага агню мемарыяльнага комплекса «Брэсцкая крэпасць-герой» стартаваў беларуска-расійскі маладзёжны аўтапрабег «Дарога памяці». Удзел у ім прынялі і прадстаўнікі Сенненшчыны.
Аўтапрабег прайшоў па маршруце Брэст - Мінск - Віцебск і завяршыўся ў Смаленску. Варта адзначыць, што праграма мерапрыемства была вельмі насычанай. Удзельнікі наведалі мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Шунёўка», дзе ўсклалі кветкі. Тамсама была арганізавана рэканструкцыя гістарычных падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны.
У Докшыцах і Лёзна прайшлі адкрытыя дыялогі з моладдзю, дзе маладыя людзі ахвотна задавалі пытанні, дзяліліся ўражаннямі, абмяркоўвалі правядзенне маладзёжнай палітыкі.
На фінішы аўтапрабегу ўсім удзельнікам уручылі памятныя сертыфікаты.
- Прыняць удзел у такім маштабным прабегу - вялікі гонар для нас. Тым больш, што такія мерапрыемствы заўсёды вельмі карысныя і пазнавальныя, асабліва калі побач аднадумцы, - адзначыў першы сакратар РК ГА «БРСМ» Валерый Коваль.
«Голас Сенненшчыны», Ксенія КРУПСКАЯ.
Фота прадстаўлена РК ГА «БРСМ».