Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
16.01.2021
МНС нагадвае аб правілах бяспекі пры топцы печы ў мароз<br />
Праверце і пры неабходнасці адрамантуйце печ перад эксплуатацыяй.
Перад дзверцамі печы прыбіце прадтопачны металічны ліст памерам не менш 50х70 см.
У вялікі мароз печку лепш тапіць некалькі разоў за дзень патроху, чым адзін раз у суткі, але да чырвані.
Топку печы спыняйце не менш чым за 2 гадзіны да адыходу пражываючых да сну.
Попел, шлак, вугаль выдаляйце ў спецыяльна адведзенае месца, размешчанае на адлегласці 15 м ад будынкаў.
Ні ў якім разе:
не тапіце печ з адкрытымі дзверцамі,
не распальвайце печ бензінам або іншымі лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі,
не пакідайце печы без нагляду і не даручае сачыць за топячымiся печамі дзецям,
не сушыце і не складуйце на печах дровы, адзенне і іншыя гаручыя матэрыялы і рэчывы.