Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
27.10.2022
Мінпрыроды запрашае да ўдзелу: 29 кастрычніка ў Беларусі пройдзе адзіны дзень азелянення<br />
29 кастрычніка 2022 г. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў рамках восеньскай кампаніі па азеляненні «Разам за чыстую і зялёную краіну» і экалагічнай акцыі «Дрэва героя» правядзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі адзіны дзень азелянення. Запрашаем усіх жыхароў краіны прыняць актыўны ўдзел!
З 17 верасня бягучага года Мінпрыроды аб'явіла ў Беларусі восеньскі месячнік па азеляненню «Разам за чыстую і зялёную краіну». Старт дадзенай кампаніі быў прызначаны ў Дзень народнага адзінства невыпадкова - дзейнасць па азеляненні за шмат гадоў ужо стала адным з сімвалаў яднання жыхароў Беларусі на карысць аднаўлення і захавання прыроды роднага краю.
У Год гістарычнай памяці пасадка дрэў набыла асаблівы сэнс. Дрэвы заўсёды лічыліся сімвалам працягу жыцця - гэта яднанне продкаў і нашчадкаў, надзей будучыні і памяці мінулага. Гэтай вясной Мінпрыроды ініцыявала ў Рэспубліцы Беларусь закладку паркаў, алей і садоў, высадку дрэў у памяць аб загінуўшых воінах у месцах баявых дзеянняў, а таксама догляд ужо высаджаных дрэў. Экалагічная акцыя «Дрэва героя» працягваецца ў рамках восеньскага месячніка па азеляненні.
Для ўдзелу ва ўказаным мерапрыемстве неабходна пакінуць заяўку або звярнуцца ў любы тэрытарыяльны орган Мінпрыроды (камітэт або інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя). Спецыялісты сістэмы прыродаахоўнага ведамства пракансультуюць аб правілах і разам з зацікаўленымі службамі арганізуюць пасадкі драўняна-хмызняковай расліннасці на землях агульнага карыстання населеных пунктаў. Удзельнікаў забяспечаць пасадачным матэрыялам і інвентаром.