Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
12.05.2025
Мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прайшлі ў Сянно
Дзень Перамогі быў напоўнены падзеямі. Пачаліся мерапрыемствы з "Шэсця пакаленняў", якое працягнулася ўрачыстым мітынгам на плошчы ля Алеі Герояў, хвілінай маўчання і святочным канцэртам у лесапарку 40-годдзя Перамогі.
Падчас мітынгу адбылася перадача вымпела "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны" старшынёй райвыканкама Алегам Аркадзьевічам Макарэвічам дырэктару Сенненскага гісторыка-краязнаўчага музея Іве Анатольеўне Шубко. Ганаровай узнагароды напярэдадні Дня Перамогі былі ўдастоены шэсць гарадоў, сярод якіх Сянно. Аддаць даніну памяці і павагі тым, хто мужна ваяваў за мірнае неба, прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, духавенства, кіраўнікі і работнікі працоўных калектываў, ведамстваў і службаў, моладзь, а таксама госці горада.
Урачыстую частку канцэртнай праграмы ў лесапарку 40-годдзя Перамогі адкрыў старшыня райвыканкама Алег Макарэвіч, які павіншаваў прысутных са святам і адзначыў важнасць захавання гістарычнай памяці і адзінства народа. У час мерапрыемства Ганаровай граматай Сенненскага раённага выканаўчага камітэта за ўдзел у ветэранскай руху раёна і ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ўзнагароджана Горнак Вера Іванаўна.
Завяршыўся дзень выступленнем гурта "B.T.R." (Расія) і грандыёзным салютам.