Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
13.12.2021
Меркаванне: павінна быць адказнасць за лёс краіны<br />
Выніковы праект абноўленай Канстытуцыі вынясуць на ўсенароднае абмеркаванне, аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сумесным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі і працоўнай групы па дапрацоўцы праекта Асноўнага закона.
А не пазней за люты наступнага года ў краіне павінен прайсці рэферэндум, які дазволіць беларусам самастойна прыняць найважнейшае рашэнне, якое ўплывае на жыццё грамадзян. Сенненцы сочаць за рэспубліканскім парадкам дня і ўжо сёння гатовы абмяркоўваць новаўвядзенні, якія знойдуць адлюстраванне ў Канстытуцыі.
Уладзімір Касьянаў,
старшыня Багданаўскага сельвыканкама:
— Заўсёды бяру ўдзел ва ўсіх электаральных кампаніях, лічу сваім абавязкам выказаць такім чынам грамадзянскую пазіцыю. Мы жывем у стабільна развіваемай, мірнай і цудоўнай дзяржаве, у якой зроблена шмат добрага і ўжо не адно пакаленне расце ў шчаслівайкраіне. Тут улічваецца меркаванне кожнага грамадзяніна і тое, як вялася падрыхтоўка абноўленай Канстытуцыі таму пацвярджэнне. Паглядзіце, колькі прайшло дыялогавых пляцовак, сустрэч членаў Канстытуцыйнай камісіі з насельніцтвам, іншых мерапрыемстваў. Кожны мог выказаць сваё бачанне таго, якім павінен стаць Асноўны закон.
Асабіста я - за тое, каб канстытуцыйна замацавалі статус Усенароднага сходу і надзялілі яго важнымі для краіны паўнамоцтвамі. Гэта не новы для Беларусі орган, а ў яго склад уваходзяць прадстаўнікі розных слаёў насельніцтва, галін улады, кіраўнікоў і працаўнікоў, дзеячаў навукі і культуры. Адным словам, гэты інстытут народаўладдзя - наша веча. Такім чынам кожны будзе адчуваць адказнасць за лёс свайго народа і Радзімы.
Што тычыцца рэферэндуму, лічу, што на яго трэба абавязкова прыйсці, прычым з выразным разуменнем таго, якія новаўвядзенні нас чакаюць і іх неабходнасці. Вядома, буду праводзіць тлумачальную працу з жыхарамі сельсавета. Галоўнае сёння для беларускага грамадства - захаваць нашу дзяржаўнасць.
Галіна ЖУКАВА.