Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
23.06.2020
Мерапрыемства, прымеркаванае да 22 чэрвеня, для дзяцей, якія наведваюць аздараўленчы лагер цэнтра дзяцей і моладзі, правялі супрацоўнікі Сенненскага гісторыка-краязнаўчага музея<br />
Мерапрыемства, прымеркаванае да 22 чэрвеня, для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія наведваюць аздараўленчы лагер цэнтра дзяцей і моладзі, правялі супрацоўнікі Сенненскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Квэст па старонках гісторыі Сенненшчыны, у прыватнасці, падзеям Вялікай Айчыннай вайны, стартаваў непасрэдна ў музеі і прадоўжыўся ў Парку Трох Герояў. 22 чэрвеня 1941 года нацысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на Савецкі Саюз. А ўжо 6 ліпеня фашысцкі бот ступіў на Сенненскую зямлю. Гераізм нашых землякоў - салдат-франтавікоў і партызан, падпольшчыкаў і проста мірных жыхароў - увекавечаны ў помніках і абелісках, архіўных дакументах і народнай памяці.
Пра ўсё гэта, а таксама значныя падзеі Вялікай Айчыннай, якія мелі месца на Сенненшчыне, многім іншым распавёў школьнікам навуковы супрацоўнік гісторыка-краязнаўчага музея Уладзімір Гардзюк. З вялікім цікавасцю рабяты слухалі пра подзвіг ураджэнцаў раёна - Героях Савецкага Саюза, легендарнай «Кацюшы», нацысцкім генацыдзе і пра тое, як вызваляўся Сенненскі раён.
Пасля тэарэтычнай часткі ўдзельнікаў гульні чакала практычнае заданне: знайсці ў парку пазначаныя на спецыяльнай карце аб'екты, пазнаёміцца з іх апісаннем. Дарэчы, гістарычны квэст работнікі музея праводзяць не ўпершыню і паспелі пераканацца: гульня не толькі падабаецца падрастаючаму пакаленню, але і дапамагае дзецям лепш даведацца пра гісторыю роднага краю, а дарослым выхаваць у іх патрыятызм і гонар за сваіх землякоў.
«ГС», Галіна Жукава.
Фота аўтара.