Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
31.01.2022
Мама і тата прыёмныя, сям'я - сапраўдная<br />
Святлана Анатольеўна і Міхаіл Васільевіч Зарубіцкія з аг. Полымя выхоўваюць двух прыёмных хлопчыкаў, Аляксея Стайнова і Уладзіслава Панушкіна. Аляксей вучыцца у 11, а Уладзіслаў у 9 класе Беліцкай школы.
- Рашэнне стаць прыёмнай сям'ёй мы з мужам прынялі не спантанна, — расказвае Святланана Зарубіцкая, — аднак і гадамі яго не выношвалі. Пакуль раслі свае дзеці, такія думкі ўзнікалі. Больш прадметна задумаліся, калі ў нашым аграгарадку пачалі з'яўляцца прыёмныя сем'і. Беззваротнае рашэнне аб стварэнні прыёмнай сям'і мы прынялі, калі нашы дзеці раз'ехаліся з бацькоўскага дома. Сыны нас падтрымалі. Сказалі нават, што гатовы аказваць са свайго боку любую падтрымку, якая патрабуецца.
Прыёмная сям'я была створана ў маі 2008 года. Аляксея ўзялі, калі яму было 4,5 гады, а Улада ў 7 гадоў.
У сям'і Зарубіцкіх дзеці ва ўсім дапамагаюць сваім прыёмным бацькам. Святлана Анатольеўна і Міхаіл Васільевіч лічаць, што на гэтым і трэба рабіць акцэнт - выхоўваць праз працу, узаемадапамогу. У сям'і моцныя сямейныя каштоўнасці, традыцыя не губляць сувязь са сваімі роднымі і падтрымліваць адзін аднаго. Асноўнае правіла - адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.
- У яго рэалізацыі дапамагаюць агульныя справы: разам працуем, разам адпачываем, разам дапамагаем адзін аднаму, - кажа Святлана Зарубіцкая.
Хлопцы з'яўляюцца навучэнцамі выпускных класаў, і наперадзе іх чакае нялёгкі выбар будучай прафесіі. І зараз галоўнае, па словах мужа і жонкі Зарубіцкіх, дапамагчы ім вызначыцца ў гэтым пытанні. Гэта вельмі адказны крок. Бо ад выбару шмат у чым будзе залежаць іх будучыня.
- Галоўнае, каб Аляксей і Уладзіслаў знайшлі сябе ў жыцця, займаліся любiмай справай і былі шчаслівыя, - кажуць прыёмныя бацькі. - Мы іх вельмі любім і жадаем ім толькі дабра.