кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Максім Кажарскі заваяваў залаты медаль у алімпійскай катэгорыі чэмпіянату Беларусі<br />

15.01.2020

Максім Кажарскі заваяваў залаты медаль у алімпійскай катэгорыі чэмпіянату Беларусі<br />

Максім Кажарскі заваяваў залаты медаль у алімпійскай катэгорыі чэмпіянату Беларусі

Барацьбіт Максім Кажарскі заваяваў залаты медаль у алімпійскай катэгорыі чэмпіянату Беларусі па грэка-рымскай барацьбе, які завяршыўся ў мінскім РЦАР па гандболе, як паведамляе БелТА.

Максім Кажарскі родам з Сянно. Спартсмен трэніруецца ў Віцебскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па адзінаборствах у Аляксандра Серадохава.

У агульнакамандным заліку перамога дасталася атлетам Мінскай вобласці з 87 ачкамi, другое месца ў спартсменаў Гродзенскай вобласці - 86 ачкоў. Трэцяе - у Магілёўскай вобласці - 72 ачкi. Усяго ў чэмпіянаце Беларусі па грэка-рымскай барацьбе ўдзельнічалі 169 змагароў у 10 вагах з усёй Беларусі. У алімпійскіх катэгорыях перамога дасталася Максіму Кажарскаму (60 кг), Саслану Даураву (67 кг), Віктару Сасуноўскаму (77 кг), Радзіку Куліеву (87 кг), Аляксандру Грабовіку (97 кг) і Георгію Чугашвілі (130 кг).

Турнір з'яўляўся адборачным на чэмпіянат Еўропы-2020, які пройдзе ў Рыме.

Па матэрыялах БелТА