Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
09.03.2021
Курэнне ў ложку - асноўная прычына гібелі людзей на пажары<br />
Грэбуючы элементарнымі правіламі пажарнай бяспекі, чалавек рызыкуе пазбавіцца не толькі нажытай маёмасці, але і ўласнага жыцця, падвяргаючы пры гэтым небяспецы сваіх родных і блізкіх. Так, з пачатку года ў Сенненскім раёне зарэгістравана 6 пажараў, на якіх загінулі 2 чалавекі. І, як вынік, галоўнай прычынай пажару з'яўляецца - неасцярожнае абыходжанне з агнём. Аналіз абставінаў, якія папярэднічалі такім пажарам, паказвае: загінуўшыя нідзе не працавалі, вялі асацыяльны лад жыцця і злоўжывалі спіртнымі напоямі.
Нядбайна кінуты недакурак можа тлець ад 20 хвілін да трох гадзін, а потым стаць крыніцай узгарання. У такіх выпадках не агонь забівае заснуўшага курца, а прадукты гарэння, бо досыць тры-чатыры ўдыхi, якія прывядуць да смяротнага зыходу. Так, 9 сакавіка ў 03-11 у службу ратавання па тэлефоне «101» паступіла паведамленне аб пажары кватэры ў вёсцы Цыпкi Сенненскага раёна. Прыбыўшы да месца паведамлення назіралася задымленне з акна кватэры, размешчанай на другім паверсе двухпавярховага жылога дома. У гэты час усярэдзіне жылля знаходзіўся яго гаспадар, пенсіянер, 1946 года нараджэння. У ходзе разведкі і тушэння пажару работнікамі МНС у пакоі, на падлозе, выяўлены абгарэлы труп гаспадара.
Пажар ліквідавалі ратавальнікі, агнём у кватэры пашкоджана маёмасць, закураны сцены і столь. Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Як бы трагічна не гучала, але ў дадзеным выпадку, гібель адбылася па ўсім вядомаму «сцэнару»: выпіў-закурыў-заснуў.
Нягледзячы на шырока праводзімую прафілактычную працу прадстаўнікамі МНС і зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі, кожны чалавек павінен прыкласці максімум намаганняў, каб абараніць сябе ад любой надзвычайнай сітуацыі. У першую чаргу, калі побач пражываюць «пажаранебяспечныя» суседзі, якія рэгулярна злоўжываюць спіртнымі напоямі, неабходна звярнуцца ў замацаваны жыллёва-эксплуатацыйны ўчастак, для таго, каб па гэтым факце правялі праверку зацікаўленыя суб'екты прафілактыкі і, магчыма, паставілі грамадзяніна на ўлік. Другiм, не менш важным момантам з'яўляецца - ўстаноўка аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка у жылых памяшканнях. Маленькі прыбор хутка зрэагуе на задымленне і сваім гукавым сігналам апавясціць аб узніклай пагрозе, тым самым уратуе не толькі Ваша жыццё, але і маёмасць ад пажару. Таксама пры выхадзе з дому ратавальнікі рэкамендуюць зачыняць вокны на балконе, каб выкінуты з вышэйлеглых паверхаў непагашаны недакурак не змог заляцець на балкон і стаць прычынай пажару ў кватэры.
МНС нагадвае: пазбегнуць пажару дапаможа захаванне элементарных правіл:
- не паліце ў ложку;
- цыгарэту кладзіце так, каб выключыць яе выпадзенне з попельніцы;
- недакуркі складайце ў бляшаную банку, напоўненую вадой. Забудзцеся пра звычцы кідаць «бычкі» з лоджыі ці балкона.
Але памятаеце! Лепшы сродак засцерагчы сябе ад наступстваў тытуню - зусім кінуць паліць. Не падвяргайце сябе і сваіх блізкіх небяспецы.
У выпадку пажару тэлефануйце па тэлефоне 101 або 112.