Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
17.07.2024
Круглы стол, прысвечаны тэме 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі прайшоў у Сянно<br />
Сёння, у рамках адзінага дня інфармавання, у Сенненскай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча ў фармаце круглага стала, прысвечаная 30-годдзю прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел актывісты грамадскіх аб'яднанняў раёна (ветэраны, члены БРСМ), адказныя за ідэалагічную работу арганізацый, прадстаўнікі Савета працоўнай моладзі.


Прысутнiчаючая на сустрэчы старшыня Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза працаўнікоў дзяржустаноў, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Няфёдава падзялілася ўражаннямі аб удзеле ў УНС, адзначыўшы, што Усебеларускі народны сход - найвышэйшае дасягненне суверэннай Беларусі.

— Нагадаю, што ў 1996 годзе адбыўся першы Усебеларускі народны сход, які ўжо тады даў грамадзянам магчымасць непасрэднага абмеркавання і прыняцце рашэнняў па найбольш актуальных пытаннях жыцця дзяржавы і грамадства.

Алена Васільеўна прывяла і пераканаўчыя лічбы статыстыкі:
За апошнія 30 гадоў аб'ём прамысловай вытворчасці павялічыўся ў супастаўных цэнах у 2,4 раза. Выраслі аб'ёмы вытворчасці асобных відаў прадукцыі: алею - у 12,2 раза, тэлевізараў - у 5,7 раза, дывановых вырабаў - у 4,5 раза. Да ўзроўню 1994-га вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі павялічылася на 28,6%. Значна пашырылася геаграфія экспартных паставак з 59 краін у 2000-м да 81 дзяржавы. Рэалізаваны шэраг маштабных інвестыцыйных праектаў. Уведзены ў эксплуатацыю заводы па выпуску драўняна-кудзелістых пліт, металічнага ліста і белай бляхі, парагазавая ўстаноўка на Лукомскай ДРЭС, Полацая і Віцебская ГЭС.

— Курс нашага паважанага Прэзідэнта — Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на пабудову моцнай прававой, сацыяльнай дзяржавы поўнасцю апраўдваецца і дае канкрэтныя вынікі. Асаблівы клопат дзяржава праяўляе да старэйшага пакалення, — дадала старшыня Сенненскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Тамара Смірнова. - Паверце, нам ёсць з чым параўноўваць. Напрыклад, хачу адзначыць той факт, што ў перыяд прэзідэнцтва, створаны тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Гэта вялізная дапамога пажылым грамадзянам і людзям з інваліднасцю. У сацыяльнай службе працуюць спагадныя, граматныя спецыялісты сваёй справы. Для кожнага з іх важны перш за ўсё чалавек. А гэта дарагога каштуе.

— Неаднаразова на сустрэчах, дыялогавых пляцоўках у лютым 2022 года пры абмеркаванні толькі яшчэ праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі гучаў тэзiс, што гэта дакумент будучыні. А будучыню будаваць маладым. Дадам, што пры Сенненскім райвыканкаме створаны і актыўна працуе маладзёжны савет.

Пра тое, як мянялася Канстытуцыя Беларусі за апошнія 100 гадоў расказала дырэктар Сенненскага гісторыка-краязнаўчага музея Іва Шубко:
— Пасля развалу СССР і набыцця Беларуссю незалежнасці з'явілася неабходнасць прыняцця ўласнага Асноўнага закону. 15 сакавіка 1994 года прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Яшчэ двойчы яна ўдасканальвалася ў адпаведнасці са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах у 1996 і 2004 гадах. У 2022 годзе адбыўся рэферэндум, паводле вынікаў якога народ Рэспублікі Беларусь прыняў змяненні і дапаўненні Канстытуцыі. Тэкст Канстытуцыі дапоўнены 11 новымі артыкуламі, у тым ліку 1 новай главой (аб УНС), якія змяшчаюць больш за 50 новых нарматыўных палажэнняў. Тэкст абноўленай Канстытуцыі змяшчае 156 артыкулаў.

Завяршаючы сустрэчу пакаленняў, Ганна Салаўёва падкрэсліла, што цяперашнім пакаленням беларусаў пашчасціла нарадзіцца і жыць пад мірным небам. І ў гэтым заслуга нашага паважанага Прэзідэнта - Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкi.

