кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Конкурс буктрэйлераў «Кніга з экрана» стартуе ў Віцебскай вобласці<br />

24.01.2020

Конкурс буктрэйлераў «Кніга з экрана» стартуе ў Віцебскай вобласці<br />

28 студзеня ў Віцебскай вобласці стартуе абласны этап рэспубліканскага творчага конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана».

Пройдзе ён у два этапы. Першы прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Раённыя туры першага этапу пройдуць з 28 студзеня па 5 сакавіка. Другі этап прымеркаваны да Года малой радзімы і працягнецца з 11 мая па 21 чэрвеня.

Прыняць удзел можна ў адной з трох катэгорый: «Школьная і навучэнска моладзь», «Студэнцкая моладзь» і «Працуючая моладзь». Прычым як індывідуальна, так і ў складзе творчай групы не больш за 10 чалавек. Для ўдзелу неабходна накіраваць арганізатарам электронную заяўку на драс okvitebsk.by @ gmail.com, а таксама буктрэйлер, загружаны на любы файлаабменны сэрвіс (Google Дыск, Яндекс.Дыск) у выглядзе актыўнай спасылкі для запампоўкі. Буктрэйлеры павінны быць створаны на аснове кніг пра Вялікую Айчынную вайну.

Самае галоўнае патрабаванне да буктрэйлера - гэта павінен быць кароткі фільм або анімацыя працягласцю не больш за 1,5 хвіліны. Вітаецца выкарыстанне вершаў, прозы, фрагментаў з фільмаў, знятых па матывах адпаведнай кнігі, анімацыйных эфектаў. Пры гэтым ўдзельнік павінен прадставіць аўтарскую працу.

Арганізатарам конкурсу выступае грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».