Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
30.12.2022
Кіраўніцтва Сенненскага раёна віншуе з надыходзячым Новым Годам!<br />
Новы год - гэта не проста пачатак новага календара, гэта новыя надзеі, поспехі, перамогі. Мы з упэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень і ў нас ёсць усе падставы - ясныя і канкрэтныя планы сацыяльна-эканамічнага развіцця, рэальныя магчымасці іх ажыццяўлення! Няхай у Новым годзе Вашымі пастаяннымі спадарожнікамі будуць удача і добры настрой, няхай радасць ад здзейсненых надзей і жаданняў ніколі не пакідае Вас. Хай у хаце будзе дастатак, а ў сям'і мір і каханне. Жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!!!
З павагай, старшыня Сенненскага раённага выканаўчага камітэта І.А.Мароз
старшыня Сенненскага раённага Савета дэпутатаў М.М.Вілюга