кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
“Карона”, “жгуцікі”, “павуцінкі”, “фантанчыкі” і многія іншыя назвы прычосак ужо добра ведаюць дзяўчынкі, выхаванкі Ніны Шубка

23.10.2019

“Карона”, “жгуцікі”, “павуцінкі”, “фантанчыкі” і многія іншыя назвы прычосак ужо добра ведаюць дзяўчынкі, выхаванкі Ніны Шубка

“Карона”, “жгуцікі”, “павуцінкі”, “фантанчыкі” і многія іншыя назвы прычосак ужо добра ведаюць дзяўчынкі, выхаванкі Ніны Шубка. Маленькія прыгажуні заўсёды з нецярпеннем чакаюць сваёй чаргі, каб папрасіць зрабіць тую ці іншую рукатворную прыгажосць на іх галовах.

У групе дзесяць дзяўчынак. У іх розныя па структуры і даўжыні валасы. Аднак для кожнай з іх у жанчын знаходзяцца варыянты  прычосак.

 Звычайныя касічкі, хвосцікі тут не вельмі любяць. Калі дазваляе час, маленькім прынцэсам на аснове звычайнага каласка ў крэатыўным выкананні робяць элегантныя прычоскі. Дапамагае Ніне Пятроўне яе памочніца Святлана Пятроўна. У большасці выпадкаў юныя сенненкі спыняюць свой выбар на «каласку» ў выглядзе вянка на галаве. Гэта дазваляе валасам трымаць форму доўгі час і не распускацца. Не кожная мама пойдзе на такую ахвяру, тым больш раніцай, калі трэба як мага хутчэй сабраць дзіця ў сад і самой паспець на працу. Вельмі зручная і практычная прычоска – падабраны каласок. Ён нагадвае касу, якая размешчана па патыліцы, і ў яе паступова ўплецены валасы. Але гэта, бадай, вельмі проста для садаўскіх спецыялістаў.

 Вытанчаная французская каса і розныя варыянты прычосак з яе, «касічкі-змейкі, “рыбін хвост” – невялікі пералік таго, што ўмеюць жанчыны.

 На першы погляд можа здацца, што прыгожая прычоска з каласкоў — вельмі складаная справа, для гэтага патрэбны спецыяльныя веды і ўменні. Усё значна прасцей. Варта проста асвоіць тэхніку іх пляцення, упэўнены Ніна Пятроўна і Святлана Пятроўна. Яны ніякіх спецыяльных курсаў не заканчвалі. Вучыліся на сваіх падапечных. А сёння і самі перадаюць уменні дзяўчынкам, наладжваючы ролевыя гульні. Для гэтага выкарыстоўваюць спецыяльны дзіцячы набор для юнага цырульніка, які зрабіў і падарыў установе дашкольнай адукацыі вядомы сенненскі індывідульны прадпрымальнік Юрый Удот. Праўда, гэты столік з рознымі прыстасаваннямі знаходзіцца ў распараджэнні суседняй групы. Таму даводзіцца час ад часу запазычваць у іх. Але чаго толькі не зробіш для сваіх выхаванцаў – яны ў нас самыя лепшыя, упэўнены жанчыны.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.