кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Юным сенненцам уручылі галоўны дакумент<br />

17.03.2021

Юным сенненцам уручылі галоўны дакумент<br />

Усебеларуская патрыятычная акцыя «Мы - грамадзяне Беларусі!», прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшла на Сенненшчыне. Удзел у ёй прынялі школьнікі, якім нядаўна споўнілася 14 гадоў, а таксама прадстаўнікі мясцовых органаў улады, грамадскіх аб'яднанняў.

Беларусь з кожным годам большае маладымі людзьмі, якім ёсць чым ганарыцца: сваёй краінай, бацькамі, прадзядамі, якія заваявалі мірнае неба, свабоду і незалежнасць нашай рэспублікі, адзначыла падчас урачыстай цырымоніі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Зоя Фаміна. Яна нагадала хлопцам, што пашпарт - гэта дакумент, які надзяляе чалавека ўсімі правамі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

А гэта вялікі гонар і адказнасць перад грамадствам і перад самімі сабой. Скарыстаўшыся выпадкам, дарослыя пагаварылі з хлопцамі на тэмы, якія не могуць не хваляваць моладзь: як стаць сапраўдным лідэрам, выбраць сабе справу па душы, і што могуць зрабіць школьнікі для таго, каб іх малая радзіма з кожным годам станавілася больш прыгожай і ўтульнай.

У падарунак школьнікам уручылі маляўнічае выданне «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь», а таксама Канстытуцыю і сувеніры ад раённага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Не хаваючы хвалявання, навучэнцы школ раёна прымалі дакумент, які не толькі сведчыць асобу, але і адкрывае дзверы ў дарослае жыццё.

У якасці яшчэ аднаго бонуса для рабят падрыхтавалі цікавую экскурсію па раённаму выканаўчаму камітэту, падчас якой яны змаглі не толькі даведацца так бы мовіць знутры, як працуе раённая вертыкаль улады, але і пагутарыць з яе прадстаўнікамі.

У кожным кабінеце моладзь гасцінна сустракалі намеснікі старшыні райвыканкама, начальнікі аддзелаў і службаў, расказвалі пра асаблівасці сваёй працы, адказвалі на цікавячыя школьнікаў пытанні.

Пабывалі хлопцы і ў Доме рамёстваў, гісторыка-краязнаўчым музеі, дзе даведаліся шмат новага і цікавага. А завяршылася мерапрыемства ўскладаннем кветак на Алеі Герояў.

Безумоўна, усе юнакі і дзяўчаты дастойна вытрымалі іспыт на грамадзянскую сталасць, і ў далейшым будуць горда несці званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, адстойваць яе незалежнасць, права на светлую будучыню.

Пашпарт дасць ім права ўдзельнічаць у прыняцці лёсавызначальных рашэнняў, а таксама несці адказнасць за сучаснасць і будучыню сваёй Радзімы.

«Голас Сенненшчыны», Галіна Жукава.

Фота аўтара.