кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Як адзначаць Дзень Рэспублікі ў Сянно<br />

30.06.2021

Як адзначаць Дзень Рэспублікі ў Сянно<br />

Для сенненцаў і гасцей горада на дзень святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня падрыхтавалі святочную праграму, якая ўключае мерапрыемствы на любы ўзрост і густ.

Пачнуцца яны Усебеларускай малітвай «За Беларусь», якая адбудзецца ў 10.00 у Храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца. У 10.20 на Алеі Герояў пройдзе ўрачысты мітынг «Беларусь мая - гонар і слава». Пасля гэтага ў 11.00 будзе дадзены старт аўтапрабегу «За мірную і адзіную Беларусь» па маршруце Сянно - Сiнягорскае - Багушэўск. У 11.30 пачнецца канцэртная праграма «Квітней, Радзіма, пад блакітным небам».

Запланаваны у гэты дзень і спартыўныя мерапрыемствы. Так, у 14.00 у ФСК «Алімп» чакаюць аматараў гульні нумар адзін: тут будзе праходзіць Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе, другая ліга. У 17.00 на футбольным міні-полi па вуліцы Перамогі адбудзецца закрыццё раённага турніру па міні-футболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства «Футбол для дружбы».

Арганізатары свята падумалі і пра вечаровую праграму. У прыватнасці, у 21.00 сенненцаў чакае канцэртная праграма маладых выканаўцаў раёна «Наш талент - табе, Беларусь!», у 21.40 - святочны канцэрт кубінскага дуэта «Барбара і Эдуарда» і беларускіх эстрадных выканаўцаў Алены Пішчыкавай і Мікіты Фаміных.

Традыцыйная акцыя «Спяём гімн разам» аб'яўлена на 22.55, пасля чаго неба над горадам упрыгожыць прыгожы феерверк. Завершыцца свята дыскатэкай «Са святам, Беларусь!».

Гасцей свята будуць чакаць і на тэматычных пляцоўках, якія будуць працаваць з 9.00 да 14.00. Сярод іх - «Лаўка майстроў» - выстава-продаж сувенірнай прадукцыі Дома рамёстваў, аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў; інтэрактыўная пляцоўка «Жывая спадчына»; музейны куток «Квітней, Радзіма, пад блакітным небам!»; майстар-клас «Зберагаючы самабытнасць»; пляцоўка «Дзяцінства куток» і многія іншыя. Таксама будзе арганізавана праца гандлю, атракцыёнаў.