кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Інфармацыйна-асветніцкая акцыя "Крок да поспеху: НЯсумнае лета - НЯсумныя сустрэчы"

23.07.2025

Інфармацыйна-асветніцкая акцыя "Крок да поспеху: НЯсумнае лета - НЯсумныя сустрэчы"

У летні перыяд 2025 года ў выхаваўча-аздараўленчых установах адукацыі працягваецца рэалізацыя інфармацыйна-асветніцкай акцыі "Крок да поспеху: НЯсумнае лета – НЯсумныя сустрэчы" з арганізацыяй матывацыйных сустрэч з удзелам аўтарытэтных асоб. Сацыяльная значнасць дадзенай акцыі абумоўлена неабходнасцю далейшага пошуку эфектыўных форм зносін з дзецьмі і моладдзю ў цікавым для іх фармаце.

Днямі старшыня Сенненскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Святлана Панушкіна і дырэктар ВСУ "Сенненская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву" Максім Янукоў сустрэліся з выхаванцамі аздараўленчага палатачнага лагера "Прыазёрны", арганізаванага на базе Сенненскага дзіцячага дома.

У нефармальнай абстаноўцы ганаровыя госці расказалі дзецям пра свой жыццёвы шлях і сакрэты поспеху, падзяліліся ведамі пра складнікі прафесійнага і асобаснага росту, а таксама далі слушныя парады падрастаючаму пакаленню. Асаблівы акцэнт у ходзе сустрэчы быў зроблены на ўзаемазалежнасці паспяховасці краіны і яе грамадзян, на ўкладзе кожнага ў далейшае развіццё дзяржавы, неабходнасці прыносіць карысць не толькі сабе, але і навакольным людзям, усяму грамадству. Адбыўся канструктыўны дыялог, падчас якога выступоўцы сваім прыкладам натхнілі хлопцаў на пазітыўныя ўчынкі і новыя здзяйсненні.