Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
05.02.2021
Ігар Мароз, старшыня Сенненскага райвыканкама, сустрэўся з педагогамі і навучэнцамі Машканскай школы<br />
Маючы адбыцца форум - важны крок у стваральным руху наперад. Гэтыя словы сталі лейтматывам дыялогавай пляцоўкі, што прайшла ў Машканскай школе. На сустрэчу з педагогамі і навучэнцамі прыехалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Мароз, намеснік старшыні Зоя Фаміна, кіраўнікі некаторых аддзелаў райвыканкама. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Машканскага сельвыканкама Мікалай Ціханоўскі і дырэктар СУП «Саўгас ім. Машэрава» Сяргей Лiцяга.
Размова ішла на розныя тэмы: як будзе жыць і развівацца сяло, аб падтрымцы сем'яў і павышэнні ўзроўню нараджальнасці, будаўніцтве жылля і многім іншым. Уключылася ў дыялог і моладзь. Адзінаццацікласніцу Валерыю Гаручка, якая плануе звязаць сваю жыццё з медыцынай, цікавіла пытанне далейшага рамонту і рэканструкцыі раённай бальніцы, а таксама стварэнні ўмоў для маладых спецыялістаў - прадастаўленне ім жылля, арганізацыя вольнага часу і г.д. А навучэнцы дзевятага класа Ксеніі Шалаевай, члену Маладзёжнай палаты 3-га склікання пры Сенненскім раённым Савеце дэпутатаў, хацелася б, каб на афіцыйным узроўні маладымі лічыліся людзі ва ўзросце да 35 гадоў.
Асобна былі адзначаны тыя станоўчыя перамены, што маюць месца ў раёне, былі названы значныя інвестыцыйныя праекты, пачатак рэалізацыі якіх будзе пакладзены ў цяперашнім годзе. У сваю чаргу педагогі падзяліліся сваім меркаваннем па пытаннях патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, прафарыентацыйнай працы і падрыхтоўкі кадраў для сельгаспрадпрыемстваў.
Прапанова Ігара Мароза пабудаваць сустрэчу ў форме дыялогу прагучала не выпадкова: яму, як аднаму з дэлегатаў ад Сенненскага раёна на VI Усебеларускі народны сход, трэба будзе прыняць удзел у абмеркаванні найбольш важных пытанняў жыцця грамадства і дзяржавы.
- Гэты маштабны народны форум аб'яднае прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў краіны - людзей розных сацыяльных груп, прафесій, узростаў. Для мяне гэта вельмі важны момант, - падкрэсліў кіраўнік раёна. - Як чалавеку, якому даверылі гэты рэгіён, мне важна ведаць, як ён будзе далей жыць і развівацца. Усебеларускі народны сход дазволіць вызначыць шлях развіцця краіны, захаваўшы лепшыя дасягненні ва ўсіх сферах. Цяпер нам трэба згуртавацца, каб далей ісці наперад. Бо толькі пра нас, ад нашай працы залежыць наш дабрабыт.
«Голас Сенненшчыны», Галіна Жукава.
Фота аўтара.