кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Фотаконкурс «У аб'ектыве - горад з гісторыяй»<br />

27.05.2022

Фотаконкурс «У аб'ектыве - горад з гісторыяй»<br />

У рамках правядзення комплексу мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці і 580-годдзю г. Сянно, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сенненскага райвыканкама, раённыя арганізацыі РГА «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын» ладзяць раённы фотаконкурс «У аб'ектыве - горад з гісторыяй»

Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

1. Фатаграфіі на тэму «Прыгажосць роднага краю»;

2. Фатаграфіі на тэму «Слава і гонар Сенненшчыны»;

3.Фатаграфіі на тэму «Сенненшчына ў асобах»;

4.Фатаграфіі на тэму «Побач з сучаснасцю – мінулае».

Да ўдзелу ў фотаконкурсе запрашаюцца ўсе ахвочыя без узроставых абмежаванняў.

Фотаконкурс праводзіцца з 26 мая па 11 чэрвеня 2022 года.

Конкурсныя працы (фатаграфіі) прымаюцца да 7 чэрвеня 2022 года па адрасе: г. Сянно, вул. Савецкая, д. 9 (Сенненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма).

Даведкі па тэлефонах: 55789, 56593, 43262.

У кожнай намінацыі і катэгорыі конкурсу працы ацэньваюцца
асобна. Пераможцы ў кожнай катэгорыі ўзнагароджваюцца каштоўнымі прызамі і дыпломамі.

Палажэнне аб конкурсе