Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
15.03.2022
Фотафакт: у Дзень Канстытуцыі юныя сенненцы атрымалі пашпарты<br />
У Сенненскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
У рамках патрыятычнай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі» юным сенненцам уручылі галоўны дакумент у іх жыцці, актывістам БРСМ - маладзёжныя квіткі. Падчас мерапрыемства Іва Шубко, дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея, нагадала хлопцам аб гістарычным шляху станаўлення Асноўнага дакумента краіны. А таксама правяла невялікую экскурсію па выстаўцы перасоўнага выставачнага праекта «Легендарны камбрыг» Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М.Ф. Шмырова.








