Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
30.05.2022
Фестываль «ВелаFest у Ганны» пройдзе ў Віцебскім раёне<br />
Ён пройдзе 25-26 чэрвеня ў Доўжы, урачыстае адкрыццё адбудзецца ў суботу ў 10.30. Спартсмены-аматары будуць змагацца за перамогу на некалькіх дыстанцыях крос-веламарафона, кроса і крос-трыятлона (ён уключае плаванне, велагонку і бег). Для ўдзелу трэба загадзя запоўніць заяўкі праз інтэрнэт.
Нямала цікавага запланавана таксама для гасцей і балельшчыкаў. У прыватнасці, у праграме заяўлены турніры па стральбе з лука і пнеўматычнай вінтоўкі, дартсе, шахматах, шашках і іншыя спаборніцтвы. Дзеці ва ўзросце да 14 гадоў змогуць прадэманстраваць свае ўменні ў спаборніцтвах па фігурным ваджэнні веласіпеда. А батуты, аніматары і майстры аквагрыму дазволяць знайсці цікавыя заняткі нават для самых маленькіх гасцей свята. Пачатак культурна-масавых і спартыўна-забаўляльных мерапрыемстваў - 11.00.
Фестываль праводзіцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, умацавання здароўя насельніцтва, стварэння ўмоў для павышэння працоўнай актыўнасці, папулярызацыі веласпорту ў Віцебскім раёне, развіцця сілавых і гульнявых відаў спорту.

