кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Энтузіяст з Масор ператварае снег ва ўнікальныя фігуры<br />

31.01.2022

Энтузіяст з Масор ператварае снег ва ўнікальныя фігуры<br />

Праязджаючы міма вёскі Масоры, што недалёка ад аг.Машканы, немагчыма не звярнуць увагу на двор, дзе ў радочак выстраіліся вычварныя постаці, зробленыя са снегу.

У руках масорскага энтузіяста Мікалая Гарадзецкага гурбы ператвараюцца ў нешта ўнікальнае. Па словах мужчыны, снег - гэта цудоўны матэрыял, з якога можна зрабіць мноства цікавых фігур, што і дэманструе на сваім участку мужчына.

Калі глядзіш на працэс стварэння снежных усталёвак, узнікае жаданне паспрабаваць і сябе ў ролі скульптара. Калі верыць словам стваральніка гэтых фігурак - гэта не так ужо і складана. Ён сцвярджае, што снег вельмі згодлівы і просты ў выкарыстанні. І нават той факт, што гэтыя творы недаўгавечныя, нiколькi не засмучаюць мужчыну. Як толькі стукне добры марозец, Мікалай Гарадзецкі прымаецца за працу.

Мікалай Гарадзецкі адзначае, што на ягоным участку намаляваны зусім не мастацкія кампазіцыі, як можа падацца на першы погляд. Хаця некаторыя фігуркі нагадваюць абрысы замка, іншыя падобны на марскі карабель.

Увогуле, уяўленне ва ўсіх спрацоўвае па-свойму, таму кожны бачыць у гэтых фігурках нешта сваё, асаблівае і ўнікальнае. Для Мікалая Гарадзецкага - гэта ўсё ж набор геаметрычных фігур, чым мастацкіх кампазіцый. Працэс іх стварэння, вельмі натхняе мужчыну, а прызнанне яго скрупулёзнай працы - развіваць свой талент далей.

- Галоўнае, у гэтай справе, не толькі жаданне, а і цягавітасць. Бо працаваць прыходзіцца ў мінусавыя тэмпературы, - кажа Мікалай Гарадзецкі.

Дарэчы, у гэтым годзе мужчына ўпершыню паспрабаваў сябе ў якасці скульптара. Да пенсіі ён працаваў цесляром, таму аб тым, як надаць любому матэрыялу патрэбную форму ведае не па чутках. Цяпер мужчына на пенсіі, вось і шукае для сябе новыя, цікавыя заняткі, каб з карысцю, а галоўнае актыўна правесці час.

З дрэва складана выразаць выразны авал ці круг. А вось са снегу - калі ласка. Таму, як толькі ён асвоіў тэхніку і падабраў неабходны інструмент, прыдамавая тэрыторыя Гарадзецкіх паціху стала запаўняцца разнастайнымі фігурамі, міма якіх немагчыма проста прайсці міма. За палётам яго творчасці назіраюць суседзі, знаёмыя, ды і проста людзі, якія праязджаюць міма.

На працягу ўсяго жыцця Мікалай Гарадзецкі нешта майструе, стварае, недзе ўдзельнічае. Каля 12 гадоў таму ў мужчыны з'явілася ідэя пасадзіць уласны лес. Праз некаторы час яму ўдалося рэалізаваць задуманае. Цяпер лясочак, як ён сам яго заве, месціць у сябе дрэвы розных парод, маліннік і нават кветкі. Падыходзячы да месца, дзе размясціўся лес, проста на ўваходзе сустракае велізарная вышка з адводамі, па якой расплятаюцца павойныя расліны. Прайшоўшы крыху далей, трапіш у дзівосны сад, дзе ў радочак выстраіліся маладыя хвоі, лявей, проста за галінамі разгалістага, старога дрэва сямейства лістападных, размясціўся маляўнічы мост. Можна сказаць, што лясныя ўладанні Мікалая Гарадзецкага - сапраўднае ўпрыгожванне населенага пункта. Бо немагчыма застацца абыякавым да такой прыгажосці.

Дарэчы, і яго жонка Наталля можа пахваліцца сваім хобі. Жанчына любіць кветкі, таму прыдамавая тэрыторыя з надыходам вясны патанаеў разнастайных раслінах. Іх відаў, як і дакладная колькасць, дакладна не злічыць, таму што з кожным сезонам у кветніку раз-пораз з'яўляюцца новыя экзэмпляры. І нават зімой, у люты мароз тут ёсць на што паглядзець.