кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Дзякуй за службу<br />

19.11.2020

Дзякуй за службу<br />

У Сенненскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях па ўжо склаўшайся традыцыі ва ўрачыстай абстаноўцы праводзілі на заслужаны адпачынак камандзіра аддзялення ПАСП № 14 г.п. Багушэўск прапаршчыка ўнутранай службы Юрыя Аляксандравіча Шухто.

Юрый Аляксандравіч праслужыў у Сенненскім раённым аддзеле больш за 25 гадоў. За час службы на пасадзе камандзіра аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №14 выхаваў не адзін дзясятак маладых работнікаў і перадаў свой багаты вопыт працы.

У сваёй дзейнасці Юрый Аляксандравіч паказваў не толькі прафесіяналізм і веды, але і адказнае стаўленне да выканання пастаўленых задач. Цёплыя словы падзякі прагучалі ад калег, якія пажадалі моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і ўдачы ў далейшай дзейнасці. Таксама ад усяго калектыву Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях «маладому» ветэрану былі ўручаны каштоўныя падарункі.

А завяршыліся праводзіны работніка на заслужаны адпачынак па традыцыі ратавальнікаў, прайшоўшы шлях праз слой вады, і пад гукі пажарных сірэн.

Віцебскае абласное ўпраўленне МНС