кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Дзіця міру атрымала сертыфікат<br />

19.10.2021

Дзіця міру атрымала сертыфікат<br />

Прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі фонд міру» і «Белая Русь» павіншавалі жыхарку Студзёнкі з нараджэннем дачкі.

Кацярыне Папалавай у некаторым родзе пашанцавала - малая нарадзілася 21 верасня, у Дзень міру, што дало ёй права на атрыманне статусу дзіця міру. І хай яна пакуль не ўсведамляе, што гэта азначае, дарослыя, несумненна, раскажуць пра гэта, калі дзяўчынка вырасце.

Яны ж пакуль прымалі віншаванні і падарункі для малой. Асаблівы падарунак падрыхтавала для Кацярыны галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алеся Лавіцкая. І гэта не выпадкова, бо Алеся Мікалаеўна таксама адзначае дзень нараджэння 21 верасня.

- Жыць у мiры - гэта шчасце, заваяванае для нас нашымі гераічнымі продкамі, - падкрэсліла яна - І мы павінны шанаваць тое, што сёння ў нас ёсць магчымасць гадаваць дзяцей, будаваць сваю будучыню ў прыгожай, мірнай, квітнеючай краіне.

Усе прэзенты і шчырыя пажаданні прымала бабуля малой: мама - студэнтка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Магчыма, атрымаўшы дыплом заатэхніка, яна тут жа, у роднай Студзёнцы, зарэкамендуе сябе высакакласным спецыялістам, якім зможа ганарыцца яе дачка.

«Голас Сенненшчыны», Галіна Жукава.

Фота аўтара.