кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Дарагія жыхары Сенненшчыны!

08.05.2025

Дарагія жыхары Сенненшчыны!

Віншуем вас з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!

Гэтае свята стала сімвалам нязломнай волі беларускага народа перад нечалавечымі выпрабаваннямі, увасабленнем усенароднага супраціву нацызму ў любых яго абліччах.

Памяць аб подзвігу пакалення пераможцаў скрозь час выступае вялікай аб'ядноўваючай сілай, служыць жыццёвым арыенцірам для нас, не ведаўшых жахаў вайны і нягод пасляваеннага аднаўлення.

У гэтыя дні Беларусь аддае даніну павагі ўсім, хто паклаў свае жыцці на алтар Перамогі, паламаў фашысцкае зло, падарыў чалавецтву мірную будучыню і надзею на тое, што самая жорсткая ў яго гісторыі вайна будзе апошняй.

Мы памятаем кожнага, хто загінуў у той вайне, хто граміў ворага на фронце, вёў з ім барацьбу ў шэрагах партызан і падпольшчыкаў, хто забяспечваў надзейны тыл і самааддана працаваў, і ўдзячныя тым, хто сёння беражліва захоўвае і перадае памяць аб несмяротным подзвігу.

Жадаем нашым дарагім ветэранам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, даўгалецця і дабрабыту, а таксама шчасця, міру і дабра кожнай сям'і.

З павагай,
старшыня раённага выканаўчага камітэта А.А. Макарэвіч

старшыня раённага Савета дэпутатаў М.М. Вілюга