кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2025 — Год добраўпарадкавання
80-годдзе вызвалення Беларусі
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій - 2024
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Доўгачаканы падарунак у выглядзе крамы "Залаты колас" УП "Талачынскі Элеватар-Агра" напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі - выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — атрымалі жыхары аг. Янова

24.01.2025

Доўгачаканы падарунак у выглядзе крамы "Залаты колас" УП "Талачынскі Элеватар-Агра" напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі - выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — атрымалі жыхары аг. Янова

Ва ўрачыстым адкрыцці гандлёвага аб'екта ўдзел прыняў старшыня Сенненскага райвыканкама Алег Макарэвіч.

Мікалай Вацкель, дырэктар прадпрыемства, адзначыў, што гандлёвая сетка добра зарэкамендавала сябе на Сенненшчыне, і гэта ўжо чацвёрты падобны гандлёвы пункт у раёне.

Жыхары аграгарадка невымоўна рады такой падзеі: іх голас у чарговы раз быў пачуты.

На паліцах крамы прадстаўлены шырокі асартымент малочнай і мясной прадукцыі, гародніна і садавіна, вялікі выбар напояў, кандытарскіх вырабаў і многае іншае. Набыць неабходныя тавары можна не толькі ў харчовым, але і ў прамысловым аддзеле.

Дарэчы, у першых наведвальнікаў была магчымасць прадэгуставаць прадукцыю Аршанскага мясакансервавага камбіната.

Падрабязнасці на старонках "ГС".

https://www.senno.by/24012025/v-ag-yanovo-otkrylsya-magazin/