кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
ДЛГУ «Багушэўскі лясгас» мае добра развітую вытворчасць, з'яўляюцца новыя цэхi па апрацоўцы драўніны, значная частка якой экспартуецца<br />

02.03.2020

ДЛГУ «Багушэўскі лясгас» мае добра развітую вытворчасць, з'яўляюцца новыя цэхi па апрацоўцы драўніны, значная частка якой экспартуецца<br />

Мы пагаварылі з Пятром Гарбачовым, галоўным інжынерам арганізацыі, і даведаліся, як працуе лясгас, куды рэалізоўвае прадукцыю, якія новыя тэхналогіі ўкараняе.

Прыбытак з адходаў

У Багушэўскім лясгасе нават з адходаў вытворчасці здабываюць прыбытак.

 

- У 2011 годзе ў нас з'явілася пелетных вытворчасць, - распавёў галоўны інжынер. - За гэты час мы ў некалькі разоў павялічылі аб'ём запатрабаванай прадукцыі, спажыўцы пераканаліся ў яе якасці.

 

Вытворчасць пелет максімальна аўтаматызавалі. На розных этапах задзейнічана ўсяго тры аператара: два на лініях абсталявання і адзін на абслугоўванні сушыльнай гаспадаркі. Вытворчасць гэтага віду паліва ў Багушэўскім лясгасе не спыняецца нават у выхадныя. У месяц цэх вырабляе парадку 150-200 т гатовага прадукту, які ідзе на экспарт у Прыбалтыку.

 

Працэс атрымання пелет складаецца з некалькіх этапаў. Спачатку пілавінне, трэскі, аполак, габлюшка і іншыя адходы пілавання праходзяць сушку, затым некалькі разоў здрабняюцца да стану мукі. Гэтая дробная фракцыя паступае ў прэс-гранулятар, які ўяўляе сабой металічны круг з мноствам адтулін дыяметрам 6 мм, адкуль спецыяльныя ролікі выштурхваюць драўняную масу.

 

- Вытворчасць паліўных гранул мае высокую рэнтабельнасць з-за нізкіх выдаткаў і высокі даход пры продажы. Дарэчы, цікавасць да паліўных гранул у Беларусі таксама з'яўляецца, - распавёў Пётр Венедзіктавіч.

У нагу з часам

Каб ісці ў нагу з часам, неабходна хутка рэагаваць на рынкавыя запыты.

 

У тым жа 2011 годзе ў лясгасе пачалі вытворчасць дробнатаварнай драўніны і ўсталявалі лінію «Мебар». За месяц працы ўстаноўка вырабляе парадка 600-650 кубічных метраў абразнога матэрыялу (дошак). Гатовая прадукцыя экспартуецца ў краіны Прыбалтыкі, Германію, Бельгію, Нідэрланды.

 

У мінулым годзе засвоены новы від экспартна арыентаванай прадукцыі - вінаградны кол. Лясгас узяў у растэрміноўку станок, які дазваляе хутка і якасна рабіць калы рознага дыяметра і памеру. Дадзеная прадукцыі, запатрабавана ў краінах з развітым вінаградарствам, з'яўляецца сезоннай.

 

Як растлумачыў галоўны інжынер лясгаса, выгада ад укаранення гэтай навінкі велізарная: калі неапрацаваны баланс экспартуецца па 30 рублёў за кубаметр, то кошт акоранага вінаграднага кола, вырабленага з дробнатаварнай драўніны, складае ўжо 105 еўра за кубаметр.

 

У канцы мінулага года закупілі лінію «Дыаметрыс», а ўжо ў пачатку лютага яе запусцілі. Яна апрацоўвае іглічную і лісцянцю драўніну, незапатрабаваную на ўнутраным рынку. Зараз абсталяванне праходзіць «абкатку», таму лінія працуе ў адну змену. Але ўжо ў сакавіку павінен адбыцца выхад на планаваную магутнасць, а гэта каля 12 кубічных метраў экспартнага тавару ў змену, і пераход на двухзменны рэжым працы. Першая партыя таварнай дошкі ўжо адгружана. Яна неўзабаве адправіцца да свайго заказчыка ў заходняй Еўропе.

«Голас Сенненшчыны» , Анатоль Мосін.

Фота аўтара.