Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
01.03.2021
Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад Сенненскага раёна праводзяць сустрэчы ў калектывах<br />
Вярнуўшыся дадому, дэлегаты Усебеларускага народнага сходу праводзяць сустрэчы ў працоўных калектывах, з насельніцтвам, каб расказаць пра тое, як праходзіў гэты маштабны форум, яго ключавых пасылах, падзяліцца сваімі ўражаннямі і эмоцыямі.
Усебеларускі народны сход стаў пляцоўкай для кансалідацыі меркаванняў прадстаўнікоў усіх слаёў грамадства, адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вiлюга падчас сустрэчы з калектывам пракуратуры Сенненскага раёна. Ён нагадаў аб тым, што ў сваім выступленні Прэзідэнт закрануў практычна ўсе найважнейшыя пытанні, якія хвалююць сёння беларусаў: эканамічнага развіцця, сельскай гаспадаркі, цэнаўтварэння, пенсій, сістэмы аховы здароўя і многія іншыя. Бліжэйшыя пяць гадоў стануць для краіны і нашага народа перыядам удасканалення дасягнутага, развіцця кропак росту ў эканоміцы і эфектыўных механізмаў уцягвання грамадства ў кіраванне краінай. Галоўная мэта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады - забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве і росту дабрабыту грамадзян за кошт мадэрнізацыі эканомікі, нарошчвання сацыяльнага капіталу, стварэння камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі чалавека.Асобна падчас сустрэчы спыніліся на тэме магчымых канстытуцыйных змяненняў - супрацоўнікаў пракуратуры як юрыстаў гэта пытанне цікавіць асоба. Пры гэтым усе падтрымалі меркаванне аб тым, што падыход да кожнага з рашэннем павінен быць грунтоўным і абдуманым.
Мерапрыемства прайшло ў фармаце дыялогу, супрацоўнікі пракуратуры выказвалі свае думкі і задавалі цікавячыя пытанні.
«Голас Сенненшчыны», фота Галіны Жукавай.