Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
25.08.2023
Дэлегацыя Сенненскага раёна прыняла ўдзел у абласной педагагічнай канферэнцыі работнікаў адукацыі і навукі «Фарміраванне ў маладога пакалення каштоўнасцей беларускага народа - аснова міру і стварэння»<br />
У рамках канферэнцыі на выставе дасягненняў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці прадставіла сваю працу школьнае лясніцтва Машканскай сярэдняй школы ім. А.К.Гараўца. Адбылося ўшаноўванне лепшых педагогаў, ветэранаў педагагічнай працы.
Настаўніку Машканскай сярэдняй школы ім. А.К.Гараўца Валодзькінай Алесі Паўлаўне была ўручана Падзяка старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі прафесіяналізм, якасную рэзультатыўнасць адукацыйнага працэсу, значны асабісты ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення.



