Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
15.09.2023
Дэлегацыя ад Сенненскага раёна прыняла ўдзел у сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Іванаўны Качанавай з актывам Беларускага саюза жанчын Віцебскай вобласці<br />
У Адзінстве - сіла беларускага народа! У Адзінстве жанчын - падвойная! Стаўшыя традыцыйнымі форумы Беларускага саюза жанчын - таму яркае пацверджанне. Сімвалічна напярэдадні Дня народнага адзінства ў Наваполацку сабраліся самыя актыўныя і ініцыятыўныя прадстаўніцы саюза.
Гэта жанчыны беларускай грамадскасці, дэпутаты, а таксама старшыні выканкамаў Віцебшчыны. Усяго - каля 600 чалавек. Гатовых сваёй штодзённай працай услаўляць і ўмацоўваць родную Беларусь!
З прадстаўніцамі прыгожага полу сустрэлася Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава.



