кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Дарына Ізмайловіч, вучаніца Машканскай школы, стала суперфіналісткай тэлегульні «Я ведаю!»<br />

14.04.2020

Дарына Ізмайловіч, вучаніца Машканскай школы, стала суперфіналісткай тэлегульні «Я ведаю!»<br />

Навучэнка 11 класа Машканскай ДССШ Дарына Ізмайловіч стала суперфіналісткай тэлегульні «Я ведаю!» - сумеснага праекта Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пра існаванне гэтага праекта настаўнік гісторыі Машканскай школы Таццяна Бабарыка даведалася з тэлевізійнай рэкламы і прапанавала сваёй лепшай вучаніцы Дарыне Ізмайловіч прыняць удзел у гульні.

- Дзяўчынка спачатку сумнявалася. І мы вырашылі разам паспрабаваць адказваць на пытанні, якія гучалі з экрана тэлевізара, - распавядае пра пачатак шляху да суперфіналу рэспубліканскага тэлепраекта Таццяна Міхайлаўна. - Дарына актыўная, выдатніца вучобы, вельмі начытаная, цікавы суразмоўца. І я амаль не сумнявалася, што ў яе атрымаецца.

Прайшоўшы адборачныя туры ў школе і раёне, Дарына паспяхова прыняла ўдзел у абласным этапе тэлепраекта сярод вучняў 11 класаў, атрымаўшы Дыплом ІІІ ступені і права паказаць свае веды ў рэспубліканскім этапе гульні.

- «Канёк» Дарыны хімія і біялогія. Дзяўчына збіраецца паступаць у медыцынскі універсітэт. Але на пытанні па літаратуры і мове таксама адказвала правільна, - кажа Таццяна Бабарыка. - Вядома, яна вельмі хвалявалася, як і я сама. Вучняў і настаўнікаў раз'ядналі да здымак. Гэта яшчэ дадало напружання. Тым больш я ведала, што Дарына не любіць празмернай увагі да сябе. Але яна не разгубілася, сабралася і паказала добрыя веды. Вельмі добразычліва да ўдзельнікаў гульні быў наладжаны і вядучы, стараўся падбадзёрыць, дапамагчы справіцца з хваляваннем. А пытанні былі дастаткова складаныя, у тым ліку такія, на якія не маглі адказаць і педагогі.

- У час гульні я баялася няправільна адказаць, не здолець пракаментаваць свой адказ. На адно пытанне адказ проста не ведала, але неяк зарыентавалася і метадам выключэння знайшла правільны. Асабліва складаныя для мяне геаграфія і фізіка, шмат тэрмінаў трэба памятаць, але адказаць ўсё-ткі атрымалася.

У выніку адораная дзяўчына выйшла ў суперфінал інтэлектуальнага тэлешоў, куды запрасілі лепшых удзельнікаў некалькіх гульняў рэспубліканскага этапа.

Дарына ўдзячна педагогам, якія рыхтавалі яе да гэтага адказнага выступлення. Акрамя Таццяны Бабарыка, дапамагалі дзяўчыне настаўнікi рускай мовы і літаратуры Вераніка Казлова, беларускай мовы і літаратуры Ірына Валуева і Ірына Рацькова, медыцынскай падрыхтоўкі Валянціна Калеснікава.

Выніковы ўдзел Дарыны Ізмайловіч ў прэстыжным рэспубліканскім праекце - не выпадковасць. Школьніца выяўляла і адточвала свае інтэлектуальныя і лідэрскія якасці на працягу шэрагу гадоў вучобы.

Дарына з'яўляецца ўдзельнікам абласной краязнаўчай алімпіяды 2019 года і інтэрнэт-алімпіяд па гісторыі, біялогіі, рускай мове. Дзяўчына ўдзельнічала ў раённым этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі - 2018», у міжрэгіянальным конкурсе аўтарскіх вершаў «Магія пяра», у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» у 2018 годзе, стала пераможцам гульні-конкурсу «Кентаўрык - 2018». Яна атрымала дыплом ІІ ступені ў абласным краязнаўчым конкурсе «Ведай свой край», дыплом І ступені ў абласным конкурсе сацыяльных праектаў у намінацыі «Экалагічная валанцёрства». У складзе каманды з'яўляецца пераможцам раённага і занальнага этапаў конкурсу на лепшага сакратара першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» 2018 і 2019 гадоў. Калі працягваць гэты спіс, яго можна папоўніць яшчэ ўзнагародамі і дасягненнямі навучэнкi Машканскай школы ў раённых прадметных алімпіядах.

Сярод удзельнікаў суперфіналу тэлегульні «Я ведаю!» Дарына Ізмайловіч, адзіная прадстаўніца Віцебскай вобласці.

 

«Голас Сенненшчыны» Таццяна Буракова.

Фота прадастаўлена Машканскай ДССШ.