кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Дарэвалюцыйны пашпарт мешчаніна Сцяпана Карнюшы захоўваецца ў фондах Сенненскага гісторыка-краязнаўчага музея<br />

21.09.2020

Дарэвалюцыйны пашпарт мешчаніна Сцяпана Карнюшы захоўваецца ў фондах Сенненскага гісторыка-краязнаўчага музея<br />

У фондах Сенненскага гісторыка-краязнаўчага музея захоўваецца дарэвалюцыйны дакумент, які сведчыць асобу мешчаніна Сцяпана Маркавіча Карнюшы.

З пачатку ХХ стагоддзя існавалі бестэрміновыя пашпарты Расійскай імперыі. Iмі валодалі ганаровыя грамадзяне, дваране і афіцэры, якія надоўга з'язджалі з краіны па абавязку службы. Калі мешчанін не меў добрай рэпутацыі, яму афармлялі аднагадовы дакумент з інфармацыяй аб уладальніку: прозвішча, імя, сямейнае становішча, дзеці, асаблівыя прыкметы і адрас.

Пашпарт жыхару павятовага горада Сянно (тады Магілёўскай губерні) Сцяпану Карнюшы выдадзены ў 1906 годзе і быў сапраўдны да 3 сакавіка 1907-га. Дакумент, падпісаны памочнікам гарадскога старасты В. Манакова, абыйшоўся ўладальніку бясплатна. У пашпарце адзначалася, што Сцяпан Карнюша праваслаўнага веравызнання, нарадзіўся 27 снежня 1842 года, жанаты, род заняткаў - хлебаробства. У графе пра стаўленне да вайсковай павіннасці значыцца, што з 7 лістапада 1894-га залічаны ў апалчэнне першага разраду. А вось у пункце, дзе павінен стаяць подпіс уладальніка дакумента, рукой памочніка старасты напісана: «Непісьменны». У гэтым выпадку абавязкова запаўняўся пункт з прыметамі. Сцяпан Карнюша быў вышэй сярэдняга росту, меў цёмна-русыя валасы. Асаблівая прыкмета - «На левай руцэ безназоўны палец трохі адсечаны».

Да Першай сусветнай вайны пашпарт або від на жыхарства на тэрыторыі сучаснай Беларусі выдаваўся мужчынам у 18 гадоў. А вось жанчынам пашпарты хоць і належылі па законе, але на практыцы ўсё было інакш. Дзяўчынак запісвалі ў дакументы да бацькі, а жонак - да мужа. І толькі ў 1914 годзе, калі мужчыны сышлі на вайну, замужнім жанчынам, пакінутым весці справы сям'і, дазвалялася атрымаць асабісты пашпарт, нават без згоды мужа. Неаддзеленым членам сялянскіх сямействаў, у тым ліку паўналетнім, дакумент выдаваўся толькі са згоды гаспадара двара.

«Віцебскія весці», Браніслава Жоўтабрухава, галоўны захавальнік фондаў Сенненскага гісторыка-краязнаўчага музея.