Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
14.10.2022
Дарагія жанчыны, мамы і бабулі!<br />
Сардэчна віншуем Вас з выдатным святам - Днём маці!
Дзень маці - адно з самых цёплых свят, прысвечанае самым блізкім і дарагім сэрцу людзям - нашым мамам. Вялікае і святое матчына каханне з калыскi сагравае і засцерагае нас, дапамагае пераадольваць жыццёвыя нягоды, спадзявацца, верыць у поспех. І не важна, колькі нам гадоў – маміна добрае слова, яе ласкавы погляд, мудрая парада патрэбны і дзіцяці, і даросламу.
Святкаванне Дня маці – гэта выдатная магчымасць выказаць сваю падзяку і бязмежную ўдзячнасць за ўсё, што робяць для нас нашы мамы, за іх любоў і разуменне.
Дарагія мамы! Прыміце словы падзякі, кахання і павагі!
Няхай у Вашых вачах не згасаюць усмешкі! Жадаем Вам здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, узаемаразумення і цяпла ў адказ ад Вашых дзяцей!
З павагай,
старшыня райвыканкама - Мароз І.А.
старшыня раённага Савета дэпутатаў - Вілюга М.М.