кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Дарагія сенненцы! Віншуем вас з Днём Канстытуцыі!<br />

15.03.2024

Дарагія сенненцы! Віншуем вас з Днём Канстытуцыі!<br />

Роўна 30 гадоў таму быў прыняты Асноўны Закон нашай краіны, які адкрыў новую старонку ў шматвяковай гісторыі беларускага народа.

Канстытуцыя заклала трывалыя асновы дзяржаўнага суверэнітэту і палітычнага ладу Беларусі, устанавіла гарантыі сацыяльных правоў грамадзян, стварыла ўмовы для захавання і прымнажэння гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны нацыі.

Выконваючы нормы Асноўнага закона, мы забяспечваем зладжаную і эфектыўную работу ўсіх галін улады, згоду ў грамадстве, пабудову канкурэнтаздольнай эканомікі, правядзенне эфектыўнай сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэнне спрыяльных умоў для годнага развіцця кожнага чалавека.

Жадаем усім моцнага здароўя і шчасця, а нашай суверэннай Беларусі - міру і працвітання.

З павагай,
старшыня Сенненскага раённага выканаўчага камітэта
А.А. Макарэвіч

старшыня Сенненскага раённага Савета дэпутатаў
М.М. Вілюга