Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
22.05.2020
ДАІ правядзе комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам нецвярозых кіроўцаў<br />
З 21 па 25 мая 2020 на тэрыторыі Сенненскага раёна супрацоўнікі АДАІ Сенненскага РАУС правядуць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам нецвярозых кіроўцаў.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць грамадзян не заставацца абыякавымі да праблемы «п'янага кіравання». Калі вы сталі відавочцам таго, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане алкагольнага ап'янення, неадкладна паведаміце па нумары 102. Памятаеце, ваша свядомасць можа зберагчы чыёсцi жыццё.