кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Да рэспубліканскага аўтапрабегу «За адзіную Беларусь!» у мінулую суботу далучыліся і сенненцы<br />

21.10.2020

Да рэспубліканскага аўтапрабегу «За адзіную Беларусь!» у мінулую суботу далучыліся і сенненцы<br />

Да рэспубліканскага аўтапрабегу «За адзіную Беларусь!» у мінулую суботу далучыліся і сенненцы. 15 машын жыхароў нашага раёна ў агульнай калоне даехалі ад Багушэўска да Віцебска.

Калона аўтааматараў - беларусаў, якія выступаюць за мір і стабільнасць у нашай краіне, раніцай 17 кастрычніка стартавала ў Мінску. Фінальнай кропкай прабегу стаў Віцебск. Яго маршрут быў пабудаваны праз Жодзіна, Александрыю, Крупкі, Новалукомль, іншыя населеныя пункты - такім чынам, каб не толькі выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, сустрэцца, пагутарыць, але і даведацца нешта новае, адкрыць для сябе пакуль незнаёмыя рэгіёны Беларусі.

Па дарозе калона прырастала новымі аўтамашынамі. На трасе М-8, у пункце каля павароту на Багушэўск, да калоны далучыліся аўтамабілі з Сянно, Дуброўна, Оршы і Арэхаўска. Такім чынам аўтамабілісты вырашылі падтрымаць акцыю за развіццё і росквіт Беларусі.

Як распавялі нам сенненцы, якія прынялі ўдзел у такім мерапрыемстве ўпершыню, яны былі прыемна здзіўлены той цёплай, сяброўскай атмасферай, якая панавала сярод удзельнікаў аўтапрабегу. Зацікавіла і добра прадуманая праграма. Так, па прыбыцці ў Віцебск, удзельнікі аўтамарафону ўсклалі кветкі да манумента на плошчы Перамогі, праехалі з агляднай экскурсіяй па абласным цэнтры, наведалі музей Марка Шагала.

«Голас Сенненшчыны».

Фота прадстаўлена ўдзельнікамі прабегу.